Каранавірус выявілі ў некалькіх садках Гомеля, але зачыняць іх не сталі

25/05/2020 - 15:15

У некалькіх дзіцячых садках Гомеля выяўленыя захворванні на каранавірус, піша сайт "Моцныя навіны."

Спярша стала вядома пра COVID-19, выяўлены ў садку №125 у Савецкім раёне Гомеля. Як адзначаюць журналісты, адміністрацыя садка пацвярджае факт заражэння, але ўстанова працягвае працаваць — да "распараджэння ад вышэйшага кіраўніцтва".

Бацькі дзяцей, якія ходзяць у садок №91 таксама паведамляюць, што адзін з работнікаў заразіўся каранавірусам. У садку ўведзены масачны рэжым, але каранцін не абвешчаны. Адміністрацыя ўстановы вывесіла адпаведныя абвесткі.

Ёсць звесткі, што каранавірус выяўлены і ў дзіцячым садку №104: там нібыта захварэў музычны работнік. Праца садка працягваецца.

У гомельскіх садках выявілі каранавірус / gomel.today
У гомельскіх садках выявілі каранавірус / gomel.today

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі