Кангрэс па палітычных вязнях Беларусі пройдзе ў Празе

06/05/2024 - 06:57

Святлана Ціханоўская з партрэтам свайго мужа-палітвязня Сяргея / twitter.com/Tsihanouskaya

Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе разам з беларускімі праваабаронцамі, актывістамі і структурамі дэмсілаў правядзе кангрэс па палітычных вязнях. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і адбудзецца 23-25 траўня ў Празе, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

На кангрэсе будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол палітзняволеных — як тых, хто застаецца ў Беларусі, так і тых, хто пасля зняволення апынуўся за мяжой. Удзельнікі абмяркуюць шляхі вызвалення палітвязняў і пашырэнне падтрымкі рэпрэсаваных.

"Кангрэс у Празе — магчымасць сабраць ідэі, прапановы і высілкі, каб выпрацаваць напрамкі працы менавіта для гэтай мэты — вызвалення палітвязняў", — каментуе Ціханоўская.  

Цяпер у Беларусі 1385 прызнаных палітвязняў. Колькасць людзей, якія апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах, яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі