Выкладчык і былы супрацоўнік Міністэрства адукацыі Сяргей Альшэўскі апошнія некалькі гадоў актыўна крытыкуе свайго былога працадаўцу. Дэпутацкі мандат яму патрэбны, каб удзельнічаць у рабоце над новым Кодэксам аб адукацыі і ў канчатковым выніку дамагчыся рэформаў гэтай сферы. Сёння ад стракатага выкладчыка лёгка адмахнуцца. А вось калі ён яшчэ і дэпутат…
Сяргей Альшэўскі балатуецца па Нёманскай выбарчай акрузе №56. Яму 35 гадоў. У праграме рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука ён распавядае, чаму вырашыў "кінуць" "Гавары праўду", колькі заплаціў за тое, каб яго ўключылі ў партыйны спіс кандыдатаў ад АГП, што яго звязвае з Віктарам Пракапенем, якія рэформы неабходныя айчыннай адукацыі, на якой мове будзе размаўляць у Авальнай зале. І пра шмат што іншае!
Хто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з'явілася праграма "Кандыdating" — блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.