“Кандыdating” — гэта блізкае знаёмства з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах-2020. У дзявятым выпуску праграмы — лідар Руху “За свабоду!” Юрый Губарэвіч. Чаму выбары падчас каранавіруса — злачынства, а пікеты супраць такіх выбараў — не? У чым небяспека галасавання “за каго заўгодна, абы не за Лукашэнку”? Ці не мінуў час традыцыйнай апазіцыі і хто ці што прыйдзе ёй наўзамен? Як стасункі з Аляксеем Янукевічам, які аднойчы ў эфіры Еўрарадыё назваў Губарэвіча дэбілам? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.
Свежае інтэрв'ю выходзіць кожны дзень а 13-й. Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Юрый Губарэвіч, 42 гады. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці “Электратэхніка”. Атрымаў ступень магістра дзяржаўнага кіравання ў Львове. Адзін са стваральнікаў “Маладога фронту”, колішні намеснік старшыні Партыі БНФ. Лідар Руху "За свабоду!". Удзельнік праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2020, якія скончыліся нічым. Жанаты. У сям'і дзве дачкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут