Каму беларускія трактары?! Эканаміст Леанід Злотнікаў у студыі Еўрарадыё

27/06/2017 - 13:46

У пошуках рынкаў збыту Беларусь усё больш і больш адыходзіць ад сваіх межаў. 27 чэрвеня, напрыклад, праходзяць перамовы з В'етнамам. Абмяркоўваюць рознае, але на першым месцы, натуральна, эканоміка. Ізноў гучыць намер павялічыць таваразварот у чатыры разы — да $500 млн.

Летась беларусы літаральна на БелАЗах прарываліся на рынкі Малайзіі і Інданэзіі. Але ці прыносяць плён усе гэтыя бясконцыя вандроўкі з краіны ў краіну, сустрэчы на вышэйшым узроўні і эканамічныя форумы? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё разважаў эканаміст Леанід Злотнікаў.

Наш эфір можна слухаць па гэтай спасылцы. Відэа са студыі Еўрарадыё глядзіце ніжэй:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі