Кампанія Google выпусціла восьмую версію аперацыйнай сістэмы Android (папярэдняя з’явілася ў жніўні мінулага года). Яна атрымала назву Oreo, у гонар печыва з крэмам. Адзначаецца, што яна “больш разумная, хуткая і магутная, чым калі-небудзь”. Гэтая падзея была прымеркавана да сонечнага зацьмення, якое ў ЗША назіралі 21 жніўня.
У Oreo з’явілася магчымасць працаваць у рэжыме “карцінка ў карцінцы”. Карыстальнік можа працягваць гаварыць у відэачаце і адначасова карыстацца іншымі праграмамі. Таксама, дзякуючы новай версіі, можна будзе ўключыць аўтазапаўненне лагінаў і пароляў. У яе больш надзейныя сродкі абароны, аптымізаванае энергаспажыванне.