Каменданцкі час з-за наступу талібаў увялі па ўсім Афганістане

25/07/2021 - 15:37
База "Баграм" / Reuters

Улады Афганістана ўвялі каменданцкі час ў адказ на актывізацыю талібаў. Выходзіць на вуліцу з 10 вечара забаронена ў 31 з 33 правінцый, піша ВВС.

Эксперты мяркуюць, што “Талібан” кантралюе каля паловы тэрыторыі Афганістана і шэраг важных памежных пераходаў на мяжы з Іранам, Пакістанам, Туркменістанам і Таджыкістанам. Аднак пакуль арганізацыя не змагла захапіць ніводнага буйнага горада.

У апошнія дні сілы ўрада ваявалі з “Талібанам” за горад Кандагар. У пятніцу ЗША ўмяшаліся ў канфлікт. Яны нанеслі па талібах удары з дронаў. “Талібан” назваў гэтыя дзеянні парушэннем дасягнутых дамоўленасцяў.

Гаворка пра пагадненне, якое напачатку 2020 года падпісала адміністрацыя экс-прэзідэнта Дональда Трампа. Паводле яго, ЗША абавязаліся вывесці свае войскі з Афганістана да траўня 2021 года. Джо Байдэн падоўжыў гэтыя тэрміны да 11 верасня.

Парадкі, якія ўводзяць талібы на падкантрольных тэрыторыях, трывожаць праваабаронцаў. Спасылаючыся на ўласныя крыніцы ў краіне, праваабаронцы вінавацяць “Талібан” у жорсткім абыходжанні з мясцовымі жыхарамі. Лідары "Талібана" гэта адмаўляюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі