Каманду беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка пакінуў трэнер па фізпадрыхтоўцы Эшкан Рэзазадэ. У сваім допісе ў Твітэры спецыяліст патлумачыў, што вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Вікторыяй “праз тыя абставіны, якія склаліся”.
“Я хацеў бы падзякаваць Азаранка за дадзеную мне магчымасць працаваць з ёй. Мне прыемна, што спартсменка пасля нараджэння дзіця вяртаецца на высокі ўзровень і будзе змагацца за самыя прэстыжныя трафеі”, — напісаў Рэзазадэ.
Раней каманду Азаранка пакінуў трэнер Майкл Джойс.
У 2017 годзе беларуская тэнісістка вярнулася ў вялікі спорт пасля нараджэння сына, але прапусціла частку сезона праз судовыя разбіральніцтвы з бацькам свайго дзіця. Азаранка плануе вярнуцца на корт і выступіць у студзень на турніры ў Оклэндзе, паведамляюць замежныя СМІ.