Каля ўзбярэжжа Кітая гарыць іранскі нафтавы танкер (фота, відэа)

08/01/2018 - 15:35

Каля ўсходняга ўзбярэжжа Кітая гарыць іранскі нафтавы танкер Sanchi, які ішоў пад панамскім сцягам. Увечары 7 студзеня (па іншых звестках — увечары 6 студзеня) ён сутыкнуўся з грузавым караблём з Ганконга. У той момант на борце танкера было 32 чалавекі — іранцы і двое грамадзян Бангладэш. Сувязь з імі перарвалася, яны лічацца зніклымі без вестак. З другога карабля ўсе людзі (21 чалец экіпажу) былі выратаваны.

На танкеры было 136 тон нафтапрадуктаў. Пажар дагэтуль не могуць патушыць. Існуе верагоднасць выбуху і затаплення танкера. На месцы працуюць ратавальнікі з Кітая і Паўднёвай Карэі, да іх далучыліся амерыканцы, інфармуе сайт ria.ru.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі