Беларусы змогуць атрымліваць часовы дакумент замежніка ў Балгарыі

14/08/2026 - 10:30

Балгарыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускія ўцекачы ў Балгарыі змогуць атрымліваць часовы дакумент замежніка. Пра гэта стала вядома ад Народнай амбасады Беларусі ў гэтай краіне.

"Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі "Міграцыя", асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або на доўгатэрміновае пражыванне (паводле Дырэктывы Савета ЕС 2003/109/EC), змогуць пры жаданнi атрымаць часовы дакумент замежнiка", пішуць прадстаўнікі Народнай амбасады.

У Балгарыі няма паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка, таму выдадзены дакумент "будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал". Аднак у народнай амбасадзе спадзяюцца, што ён стане важным крокам наперад i дапаможа часова вырашыць праблемы — прынамсi, для дзяцей. Адмысловая група пры МУС Балгарыi працягне працаваць над пошукам больш зручнага рашэння. 

Пасля ўказу Лукашэнкі, выдадзенага ў верасні 2023 года, беларусы не могуць абмяняць састарэлыя пашпарты ў консульствах за мяжой. Між тым для многіх з іх вяртацца на радзіму небяспечна, бо ім пагражае пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі