Каля Дома ўраду ў Мінску выставілі агароджу ад пратэстуючых

15/08/2020 - 13:38
Агароджа каля Дому ўрада / Еўрарадыё

Каля Дома ўрада ў Мінску выставілі агароджу. Учора падчас мірны акцый пратэстоўцы да вечара былі на плошчы Незалежнасці. Некалькі тысяч чалавек пратэставалі супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і гвалту з боку сілавікоў.

Тады агароджы не было і сілавікі выціснулі людзей з унутранага двара Дома ўрада за статую Леніна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі