Каля 500 чалавек затрымалі на акцыях пратэсту ў Гомелі

11/08/2020 - 15:19

На акцыях пратэсту ў Гомелі 10 жніўня затрымалі каля 500 чалавек. Столькі налічыла Радыё "Свабода" па аповедах сваякоў затрыманых.

У ізалятар усе не змясціліся, бо ў ім толькі каля 100 месцаў. Некаторых затрыманых пасадзілі ў СІЗА, некаторых пакінул ў ў РАУС. 

Дзяўчына, якую ўначы выпусцілі з РАУС, расказала, што затрыманых клалі тварам на падлогу, білі, лаяліся на іх. На саму дзяўчыну міліцыянтка лаялася, абражала, стукнула па шчацэ, запыталася: "Чаму ты выступаеш супраць Лукашэнкі, ён жа такі добры?".

Акцыі пратэсту адбыліся ў Гомелі 9 і 10 жніўня. Разганяць іх адправілі супрацоўнікаў АМАП, міліцыю і ўнутраныя войскі МУС. Цэнтральныя вуліцы былі ачэпленыя, вулічнае асвятленне адключанае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі