Каліноўцы развіталіся з загінулым байцом батальёна "Волат"

02/08/2023 - 16:32

Падчас развітання / t.me/belwarriors/

Каліноўцы развіталіся з загінулым у баях з расійскімі акупантамі ва Украіне байцом батальёна "Волат". Яго прозвішча і пазыўны па-ранейшаму не называюцца.

"Мы правялі ў апошні шлях чалавека, які аддаў самае каштоўнае за свае ідэалы — сваё жыццё, піша прэс-служба палка Каліноўскага. — Яго смерць назаўжды будзе ўпісана ў гісторыю Украіны і новай Беларусі".

Пра гібель чатырох каліноўцаў (трох байцоў батальёна "Літвін" і аднаго з "Волата") стала вядома 31 ліпеня. Іх імёны полк не раскрывае ў мэтах бяспекі.

У баях за Украіну ўжо загінулі больш за трыццаць беларускіх добраахвотнікаў з розных падраздзяленняў.

t.me/belwarriors/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі