Калацкая прызнала, што ўдарыла прапагандыста Азаронка

23/03/2021 - 08:17

23 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся працэс над перакладчыцай Вольгай Калацкай. Яе абвінавачваюць у "злосным хуліганстве" (ч. 2 арт. 339 КК) — па версіі следства на вулічнай акцыі пратэсту 15 лістапада 2020-га жанчына ўдарыла прапагандыста Рыгора Азаронка (ён прыйшоў у суд) і "прычыніла фізічны боль". Калацкая ў судзе гэта прызнала. На судзе яна выступае па-беларуску. Яна сказала, што яе абурылі пытанні, якія Азаронак задаваў людзям пра загінулага пратэстоўца Рамана Бандарэнку.

Прапагандыст Рыгор Азаронак / nn.by

"У стане эмацыйнага ўзрушання я не змагла стрымацца і дала яму поўху, не хацела прычыніць яму боль — гэта быў чыста сімвалічны жэст, гаварыла перакладчыца. — Я была глыбока абураная і абражаная тым, што сваімі рытарычнымі пытаннямі ён ставіў пад сумнеў шчырасць смутку людзей".

Вольга Калацкая знаходзіцца за кратамі з 15 студзеня. Ёй пагражае арышт альбо абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленне волі да 6 гадоў.

Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі кніг, фільмаў, серыялаў. З патрабаваннем яе неадкладна вызваліць выступіў Амерыканскі ПЭН і канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд. Вольга Калацкая да арышту даглядала 90-гадовую маці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі