Кадзімагамедаў заваюе Беларусі алімпійскі медаль, у Каладзінскай не атрымалася

05/08/2021 - 11:38

Беларускія алімпійцы маюць два заваяваныя медалі і яшчэ два, якія гарантавана заваююць. Прадстаўнік Беларусі ў вольнай барацьбе Магамедхабіб Кадзімагамедаў у чацвер у паўфінале ў катэгорыі да 74 кг перамог Франка Чаміза з Італіі. 6 жніўня ў фінале ён сустрэнецца з Заурбекам Сідакавым з Расіі і можа заваяваць золата. Срэбра ўжо ў кішэні Кадзімагамедава.

А вось у той жа барацьбе беларуска Ванэса Каладзінская не змагла выйсці ў фінал. У паядынку з Пан Цяньюй з КНР яна ўпусціла перамогу і гарантаваны алімпійскі медаль на апошніх секундах. Але Каладзінская яшчэ пазмагаецца за бронзу.

Яшчэ адзін медаль для беларускай зборнай 5 жніўня заваюе Ірына Курачкіна. Яна гарантавала яго яшчэ напярэдадні, калі выйшла ў фінал па вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Яе саперніцай будзе Рысака Каваі з Японіі.

Пакуль у зборнай Беларусі два алімпійскія медалі: золата ў скачках на батуце і бронза ў скачках у вышыню.

Ванэса Каладзінская / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі