Кадравыя прызначэнні ў Міністэрстве ўнутраных спраў

12/05/2017 - 11:40

Кадравыя прызначэнні адбыліся ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі. Новыя начальнікі з’явіліся ва ўпраўленнях унутраных спраў Брэсцкага і Віцебскага аблвыканкамаў. Як інфармуе БЕЛТА, брэсцкую міліцыю ачоліў палкоўнік міліцыі Аляксандр Астрэйка (раней ён быў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама), віцебскую — палкоўнік міліцыі Іван Кубракоў (быў начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Мінска).

Максім Міронаў стаў начальнікам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі