Кацярына Карстэн заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні

29/05/2017 - 08:47

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн заваявала срэбра чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні, перадае БЕЛТА. Турнір прайшоў у чэшскім горадзе Рачыцы.

На дыстанцыі 2000 м у заедзе адзіночных лодак Карстэн паказала вынік 7 хв. 34,92 сек. Першае месца — у брытанкі Вікторыі Торнлей — 7 хв. 34,23 сек. Трэцяй на фініш прыйшла Аннэкатрын Тыле з Нямеччыны — 7 хв. 35,79 сек.

Сярод мужчын беларус Станіслаў Шчарбачэня заваяваў бронзу, паказаўшы вынік 6 хв. 52,99 сек. Пераможцам фінальнага заезду стаў Андрэй Сінек з Чэхіі — 6 хв. 48,13 сек., на другім месцы апынуўся харвацкі вясляр Дамір Марцін — 6 хв. 50,02 сек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі