Іванка Трамп на жаночым форуме ў Дубаі

16/02/2020 - 09:59
Іванка Трамп / Reuters

Дарадца прэзідэнта ЗША Іванка Трамп прыехала на Міжнародны жаночы форум (GWF) у Дубай. Дачка Дональда Трампа прыйшла на форум у бэжавай сукенцы, якая эфектна глядзіцца на фоне традыцыйных жаночых строяў, прынятых у арабскіх краінах.

Іванка Трамп займаецца пашырэннем правоў і магчымасцяў жанчын. Яна кіруе шэрагам ініцыятыў па падтрымцы жанчын у краінах, якія развіваюцца. Акрамя GWF, Іванка паўдзельнічае ў рэгіянальным саміце We-Fi MENA, мэтай якога з'яўляецца падтрымка бізнесу, што ўзначальваюць жанчыны.

Іванка Трамп / Reuters
Іванка Трамп / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі