Іран / Reuters
Высокапастаўлены іранскі чыноўнік Ахмад Аламалхода паведаміў дзяржаўным СМІ краіны, што абраны новы лідар. Яго выбар адбыўся пасля пасяджэння Асамблеі экспертаў, піша BBC.
Імя новага лідара пакуль невядома. Публічнага абвяшчэння рашэння Асамблеі чакаюць ад кіраўніка яе Сакратарыята Хосэйні Бушэхры.
Папярэдні лідар Ірана, аятала Алі Хаменеі, быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару ў мінулую суботу, 28 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут