ІП і юрыдычным асобам могуць дазволіць прадаваць тавары праз сацсеткі

20/09/2017 - 17:14

У Беларусі індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам могуць дазволіць прадаваць тавары праз сацыяльныя сеткі. За такое новаўвядзенне выступае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Але толькі пры ўмове, што ІП і юрасобы будуць выконваць патрабаванні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў. Пра гэта заявіла начальнік упраўлення гандлю, прамысловага і аграпрамысловага комплексу міністэрства Віялета Бразоўская. Яна спаслалася на “прапановы бізнесу” аб спрашчэнні і ліквідацыі залішняга рэгулявання інтэрнэт-гандлю, якія паступаюць у МАРГ.

Брэзоўская прызнае, што сапраўды адыход ад жорсткага рэгулявання ў гэтым пытанні неабходны. Плануецца стварыць усовы для больш актыўнага развіцця онлайн-маркетаў. “Гэта своеасаблівыя гандлёвыя цэнтры, у якіх размешчаныя невялікія крамы, толькі ў інтэрнэце”, — цытуе словы прадстаўніцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю БЕЛТА.

Як стала вядома, у праекце абноўленага закона аб дзяржрэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання з’явілася новая форма гандлю — дыстанцыйная. Для інтэрнэт-гандлю ўводзіцца патрабаванне прымаць замовы на набыццё тавару толькі праз электронны кошык. “Гэта і абарона правоў спажыўцоў, і празрыстасць прадаўца”, — сказала Віялета Бразоўская.

Віялета Бразоўская. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі