Інтэрпол зняў з вышуку Віктара Януковіча і яго сына Аляксандра

03/05/2017 - 18:01

Інтэрпол выдаліў са сваіх базаў даных чырвонае апавяшчэнне на вышук экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і яго сына Аляксандра, апублікаванае ў ліпені 2015 года. Адпаведная пастанова была прынятая на сесіі арганізацыі, якая прайшла 27 лютага — 3 сакавіка 2017 года, перадае УНІАН.

Цяпер на экс-прэзідэнта Украіны і яго сына не распаўсюджваюцца "чырвонае апавяшчэнне" Інтэрпола і спецыяльны запыт пра арышт. 

У Нацыянальнай паліцыі пацвердзілі гэтыя звесткі. Аднак матывацыйную частку рашэння не патлумачылі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі