Інфляцыю на 2027 год запланавалі ў межах 6%

30/09/2026 - 13:49

Улады разлічваюць на гадавую інфляцыю 6%

У наступным годзе інфляцыя ў Беларусі не павінна перавысіць 6%.

Такі прырост спажывецкіх цэн закладзены ў мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі на 2027 год, якія зацвердзіў Лукашэнка.

Золатавалютныя рэзервы ў наступным годзе павінны скласці мінімум 12,8 млрд долараў, а доля неабслугоўваных актываў банкаў у рызыкоўных крэдытных сродках — не больш за 10%. (Дарэчы, па стане на 1 верасня 2026 года ЗВР перавысілі 15,24 млрд долараў).

Аб'ём інвестыцыйнага фінанасавання павінен вырасці мінімум на 13%.

Раней прэзідыўм Саўміна вызначыў, што сярэдні заробак у рэальным выражэнні ў 2027 годзе павінен вырасці на 3,4%, экспарт тавараў і паслуг — на 2,9%, а аб'ём інвестыцый — на 3,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі