Інцыдэнтам на шахце “Беларуськалія” заняўся Следчы камітэт

10/03/2018 - 14:19

Інцыдэнтам па шахце “Беларуськалія”, дзе пад заваламі пароды апынулася двое рабочых, заняўся Следчы камітэт. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Таццяну Беланог, следча-аператыўная група спусцілася ў шахту і праводзіць агляд месца. Таксама следчыя вывучаюць вытворчую і тэхнічную дакументацыю, якая рэгламентуе парадак правядзення такіх відаў горных працаў. Дапытваюцца работнікі і службовыя асобы прадпрыемства, праводзіцца комплекс следчых дзеянняў.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 9 сакавіка, калі адбывалася засечка на тэхналагічную збойку 22-б заходняга слупа гарызонту -620м. Парода раптоўна абрынулася і пры гэтым адбыўся выкід солі і газу. Інтэнсіўнасць выкіду склала каля 600 м³ горнай масы. Праходніцкі камбайн і самаходны вагон, у якіх было двое работнікаў, апынуліся цалкам засыпанымі выкінутай пародай.

Гэта машыніст горных вымальных машын Іваноў Максім Анатольевіч, 1973 года нараджэння і горнарабочы ачышчальнага забою Валькоў Дзмітрый Анатольевіч, 1985 года нараджэння. Іх усё яшчэ шукаюць.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на рабочых прадпрыемства, гэта была эксперыментальная ходка шахцёраў з мэтай паляпшэння вытворчасці. Раней у тым самым месцы ўжо здараліся абвалы пароды, таму дзеля бяспекі прыдумалі спецыяльныя ўмацаванні. Гарнякі таксама кажуць, што ўдаўжыню парода абрынулася прыкладна на 50 метраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі