Лагатып Twitter / Brett Jordan, unsplash
Ілан Маск ноччу 3 снежня апублікаваў спасылку на ўнутраныя дакументы Twitter. Яны ўтрымліваюць важныя дэталі пра гісторыю з ноўтбукам сына прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Хантэра: каманда прэзідэнта выкарыстоўвала свае сувязі ўнутры кампаніі, каб выдаляць нязручны ім кантэнт. Папярэдняя каманда Twitter згаджалася выдаляць іх і выконвала даручэнні.
Так, напрыклад, распавядаецца, што кампанія "распачала надзвычайныя меры", каб схаваць публікацыю New York Post аб сакрэтных электронных лістах, атрыманых з забытага ў рамонце ноўтбука Хантэра Байдэна. У ёй ішла гаворка не толькі аб фінансавых схемах, у якіх мог быць замяшаны сын будучага прэзідэнта, а таксама аналізаваўся масіў дадзеных з ноўтбука Хантэра Байдэна, дзе было відэа сэксуальнага характару з удзелам Байдэна-малодшага, а таксама ўжывання ім наркотыкаў.
У прыватнасці, сацсетка выдаляла спасылкі на яе, размяшчала папярэджанні аб іх «небяспецы» і заблакавала іх перадачу напрамую праз асабістыя паведамленні. Выдаленне гісторыі патлумачылі тым, што яна парушала палітыку ў адносінах да «ўзламаных матэрыялаў».
Ключавую ролю пры блакіроўцы артыкула гуляў былы кіраўнік юрыдычнага аддзела Віджая Гадэ (а стваральнік сацсеткі Джэк Дорсей быў, як сцвярджаецца, не ў курсе).
Маск абяцаў неўзабаве апублікаваць новую ўнутраную перапіску кампаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут