ІКАО даслаў у Беларусь прамежкавы даклад пра здарэнне з самалётам Ryanair

24/06/2021 - 14:14

Дэпартамент па авіяцыі Беларусі атрымаў ад ІКАО прамежкавы даклад пра інцыдэнт з самалётам Ryanair.

У гэтым дакладзе, як заяўляюць у Дэпартаменце, гаворыцца, што звестак для завяршэння расследавання яшчэ недастаткова. "Сакратарыят будзе працягваць звяртацца да дзяржаў і арганізацыяў, уцягнутых у гэты інцыдэнт, для атрымання дадатковай дапамогі, неабходнай для завяршэння расследавання з мэтай высвятлення фактаў", — цытуюць у Дэпартаменце тэкст даклада.

Разам з тым у Дэпартаменце падкрэсліваюць, што наша краіна даслала для раследавання 52 дакументы, аўдыя- і відэаматэрыялы

Як паведамлялася раней, ІКАО перанёс тэрмін публікацыі прамежкавага дакладу з 23 на 25 чэрвеня.

Пасадка ў Мінску самалёта Ryanair 23 траўня выклікала рэзкі адказ з боку Еўрасаюза. Беларускім авіякампаніям "закрылі неба" ЕС, а еўрапейскім самалётам забаранілі лятаць не толькі ў Беларусь, але і транзітам праз нашу тэрыторыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі