Ідзе ператрус у доме Эдуарда Бабарыкі на Вячы, рыхтуецца — у яго мінскай кватэры. Пра гэта распавяла Аляксандра Зверава, дзяўчына сына і кіраўніка штаба патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі.
Дзяўчына чакае, што і яе саму затрымаюць. І на ўсякі выпадак папярэджвае: наяўных грошай, наркотыкаў і "залатых зліткаў" у кватэры няма!
18 чэрвеня стала вядома пра затрыманне Віктара і Эдуарда Бабарыкаў. Іх прымусова даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.