Хворая на рак медсястра хоспіса атрымала тры гады калоніі

02/08/2018 - 18:58

Хворая на рак медсястра хоспіса атрымала тры гады калоніі агульнага рэжыму за прысабечванне наркатычных рэчываў, якія выкарыстоўвалі для лекавання пацыентаў. Паводле інфармацыі прэс-службы Вярхоўнага суда, абвінавачаная працавала ў лякарні паліятыўнага дагляду, калі ў яе ў самой дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.

На сваіх дзяжурствах у хоспісе жанчына атрымлівала лекавыя прэпараты з наркотыкамі і псіхатропамі, якія лекары прызначалі пацыентам. Калі хворы паміраў да ўвядзення лекаў, медсястра пазначала іншы час смерці, а набраны ў шпрыц наркотык забірала сабе. Усяго было пяць такіх выпадкаў – у яе дома падчас вобшуку знайшлі чатыры шпрыцы з дыязепамам і адзін шпрыц з марфінам.

Таксама яна набыла ў хоспісе трамадол і дыязепам у таблетках і ў ампулах. Калі сваякі памерлых прыносілі ў хоспіс выпісаныя раней наркотыкі і псіхатропы, яна забірала іх сабе. Усе лекі яна прымала сама.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі