Хартман: NATO не мае прычынаў не супрацоўнічаць з Беларуссю

08/12/2015 - 13:00

У NATO няма прычын для несупрацы або спынення партнёрства з Беларуссю. З такой заявай выступіла прадстаўніца дэпартамента па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі NATO Таццяна Хартман.

Такая заява прагучала падчас міжнароднага семінара "Міжнародная бяспека і NATO ў 2015 годзе", які праходзіць у аўторак у Мінску.

Прадстаўніца NATO падкрэсліла, што міжнародная сітуацыя апошнім часам моцна змянілася і ўзніклі многія новыя пагрозы. "Мы сутыкнуліся з выклікамі, у тым ліку ў асобе тэрарыстычных груповак. Мы павінны мадэрнізаваць адказы на выклікі і больш увагі надаваць абаронным магчымасцям", — цытуе БЕЛТА словы Хартман.

Амбасадар Латвіі ў Беларусі Марціньш Вірсіс адзначыў, што Латвія высока ацэньвае ролю Беларусі ў арганізцыю бяспекі ў рэгіёне. Амбасада Латвіі, дарэчы, з'яўляецца кантактнай амбасадай NATO ў Беларусі.

Фота: arms-expo.ru

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі