Хакейны "Кубак Мінска" пачаўся з перамогі яраслаўскага "Лакаматыва"

26/07/2017 - 16:43

Першы матч "Кубка Мінска" прайшоў удзень 26 ліпеня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" Яраслаўскі "Лакаматыў" упэўнена перамог рыжскае "Дынама" з лікам 3:1.

Расіяне закінулі па адной шайбе ў кожным перыядзе. Адзначыліся Дзяніс Аляксееў, Дзяніс Мосалеў і Ягор Каршакоў — ён забіў гол у пустыя вароты, калі рыжане знялі брамніка. Латвійская каманда адказала на гэта толькі шайбай Гунарса Скварцова.

Другая гульня "Кубка Мінска" пачынаецца 26 ліпеня ў 19:00. Сустракаюцца "Дынама-Мінск" і "Дынама" (Масква).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі