У нядзелю хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ разграмілі ў гасцях "Сочы" — 7:3 (1:1, 3:1, 3:1). Яны сапсавалі першы матч Андрэю Назараву ў якасці галоўнага трэнера гэтай расійскай каманды. У мінчукоў шайбы закінулі Раман Гарбуноў (10-я хвіліна), Уладзімір Алістраў (22), Лукас Бенгтсан (29), Марыё Кемпе (37 і 50) і Павел Варфаламееў (44 і 60).
5 кастрычніка дынамаўцы згуляюць у гасцях з "Ак Барсам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут