Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі омскаму "Авангарду" — 1:4

27/09/2017 - 16:19

27 верасня хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе сустракаліся з омскім "Авангардам". Як вядома, гэты расійскі клуб трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. За "Авангард" выступае і Андрэй Стась, які адмовіўся ад выступаў за зборную Беларусі дзеля кар'еры ў Расіі. 

"Авангард" адкрыў лік на 8-й хвіліне і ўтрымаў сваю перавагу да канца гульні, давёўшы лік да 4:1. Адзіную шайбу ў "зуброў" здолеў забіць на 33-й хвіліне Ягор Шаранговіч. Для яго, дарэчы, гэта першая шайба, закінутая ў КХЛ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі