Хакеіст Дзмітрый Корабаў вярнуўся ў мінскае “Дынама”

22/05/2016 - 10:44

Беларускі хакеіст Дзмітрый Корабаў перайшоў у мінскае “Дынама” і падпісаў з клубам кантракт на тры гады. У мінулым сезоне спартсмен выступаў за маскоўскі “Спартак”. На сёлетнім чэмпіянаце свету ў Расіі Корабаў правёў пяць матчаў, але спыніў выступы з-за траўмы.

Хакеіст з’яўляецца выхаванцам наваполацкай школы. Сваю прафесійную кар’еру пачынаў у клубе “Гомель”, пасля чаго прайшоў яшчэ шэраг беларускіх каманд. У 2009-2012 годзе Корабаў выступаў за мінскае “Дынама”, а затым пакінуў шэрагі “зуброў” і выступаў у ЗША за “Сіракьюз Кранч” і “Тампа Бей Лайтнінг”. Потым ён вярнуўся ў Кантынентальную хакейную лігу і правёў адзін сезон ў расійскім “Атланце”, пасля чаго далучыўся да “Спартака”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі