Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Праз атакі БПЛА спыняў сваю працу пункт пропуску на… беларуска-расійскай мяжы. Як бачым, і мяжа з Расіяй у Беларусі па-ранейшаму ёсць, і пункты пропуску на ёй ізноў працуюць, і невядомыя дроны там удала трапляюць у грузавыя машыны з прычэпам. Падрабязнасцей інцыдэнту пакуль мала, але відавочна, што атакавалі тыя грузавікі не выпадкова. І нехта не хацеў, каб тое, што ў тых грузавіках было, даехала (верагодна, з Беларусі) да расійскага пакупніка.
Як доўга чакаць, што тавары, якія вырабляюцца ў Беларусі для расійскіх заказчыкаў, будуць знішчацца не ў машынах на мяжы, а на саміх прадпрыемствах — яшчэ і разам з імі, і ці атрымаецца ў Мінска наладзіць адносіны з ЕС да сканчэння вайны ва Украіне? Ці адкрывае заканчэнне вайны “акно магчымасцей” для беларускіх дэмсіл і ці не адкрыецца такое ж “акно для Лукашэнкі? Ці стане дрон у аэрапорце аднаго з гарадоў Германіі першай ластаўкай, і пра што сведчаць вынікі апытання наконт гатоўнасці бараніць сваю краіну, праведзенага ў Польшчы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут