На месцы аварыі / threads.com/@mr_aeru
Ні ў кога з беларусаў, якія выжылі ў аварыі ў Грузіі, няма парушэнняў жыццёва важных паказчыкаў. Пра гэта журналістам расказаў намеснік дырэктара Батумскай рэспубліканскай бальніцы Георгій Кікабідзэ.
Стан аднаго дзіцяці спачатку ацэньвалі як цяжкі. У яго дыягнаставалі эпідуральнае кровазліццё ў мозг і экстрана перавялі ў рэанімацыю.
"Цяпер назіранне за яго станам вядзецца ў дынаміцы. На шчасце, хірургічнага ўмяшання не спатрэбілася. Сёння стан усіх пацыентаў застаецца стабільным", — паведаміў Кікабідзэ.
У рэанімацыі застаюцца двое з пятнаццаці пацыентаў, але пагрозы іх жыццю няма.
Смяротная аварыя з беларускімі турыстамі ў Грузіі здарылася напярэдадні. Іх мікрааўтобус на павароце дарогі зваліўся ў абрыў. Загінулі чатыры чалавекі, 15 з траўмамі былі шпіталізаваныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут