Грузчыкі мінскага аэрапорта скралі восем квадракоптараў

12/12/2018 - 12:59

Следчы камітэт расследуе крадзеж, які адбыўся ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", паведамляе прэс-служба ведамства.

Следства выявіла, што 21 лістапада 28-гадовы і 43-гадовы грузчыкі транспартна-лагістычнага цэнтра РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" скралі восем квадракоптараў, якія належылі юрыдычнай асобе. Зламыснікі вывезлі дроны за тэрыторыю аэрапорта і прадалі іх. Кошт скрадзенай маёмасці ацэньваецца ў суму больш за 6 тысяч рублёў.

Супрацоўнікі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце затрымалі грузчыкаў. Следчыя забралі крадзеную маёмасць. 

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 12.12:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі