Калаж Еўрарадыё
На волі чарговая група палітвязняў. Гэта вынік перамоў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі. Як і ў папярэдні раз, пераважная большасць вызваленых засталася ў Беларусі і частка дэпартавана з краіны. Што стаіць за працэсам вызвалення, якія перспектывы ў будучым адкрываюцца і якім можа быць працяг запушчанага адміністрацыяй Трампа працэсу, абмяркоўваем у вялікім стрыме Еўрарадыё з нашымі гасцямі.
Да размовы далучацца: Настасся Касцюгова, Максім Знак, Наталля Дуліна, Кацярына Андрэева, Валеры Кавалеўскі, Уладзімір Лабковіч, Уладзімір Жыгар. Пачынаем у 14:00, далучайцеся!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут