Google заблакаваў акаўнт і Youtube-канал Следчага камітэта Беларусі

02/11/2021 - 10:42

Кампанія Google заблакавала акаўнт і YouTube-канал Следчага камітэта. Прычынай сталі санкцыі ўведзеныя супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі

"Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасці з нашымі правіламі ў дачыненні да абмежавання экспарту і прымянення санкцый і не можа быць адноўлены", — гаворыцца ў паведамленні Google, якое цытуе БЕЛТА.

Верыфікаваны YouTube-канал Следчага камітэта быў прывязаны да Google-акаўнту.

Сайт Следчага камітэта працягвае працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі