Google выдаліў рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з YouTube

03/01/2022 - 15:38

Кампанія Google выдаліла рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з сэрвісу YouTube. Гэта было зроблена пасля скаргі Святланы Ціханоўскай у кампанію, паведамляе яе прэс-служба. 

Ціханоўская прывяла прыклады больш як 40 рэкламных відэа, у якіх можна бачыць прызнанні на камеру Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава ды іншых.

Ёй адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа:

"Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых аб'яў".

Таксама прадстаўнік Google паведаміў аб распрацоўцы аўтаматычнай сістэмы, якая больш не дазволіць  прапагандыстам размяшчаць падобныя ролікі.

Ліст ад Google на імя Святланы Ціханоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі