Аляксандр Глеб правёў першы матч у складзе "Іслачы"

10/08/2019 - 12:36

Аляксандр Глеб дэбютаваў у "Іслачы".  Яго першай гульнёй у складзе гэтай каманды стала таварыская сустрэча клуба з НФК (экс-"Крумкачамі").

Матч прайшоў сёння на палях АБФФ, размешчаных каля Футбольнага манежа. Глеб выйшаў на поле ў другім тайме на замену, галамі або голевымі пасамі не адзначыўся. Перамога засталася за "Іслаччу" — 1:0.

Пасля матчу зорка беларускага футболу ахвотна фатаграфаваўся з заўзятарамі і прымаў віншаванні з дэбютам у складзе "ваўкоў".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі