Гісторыя з міліцэйскім УАЗам у Мазыры: яго падпаліў затрыманы

22/11/2017 - 09:21

Мазырскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам. Падазраваным па спарве праходзіць жыхар Мазыра, які падпаліў службовы аўтамабіль РАУС, перадае прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 18 лістапада. 57-гадовага мазырчука затрымалі за дробнае хуліганства ў аўтобусе і даставілі ў РАУС. У пастарунку мужчына працягваў скандаліць і нават стукнуў супрацоўніка міліцыі.

Пасля гэтага мужчыну на службовым аўтамабілі "УАЗ-3163015" адвезлі ў медустанову, каб праверыць стан алкагольнага ап'янення. На зваротным шляху затрыманы дастаў з ручной паклажы бутэльку, у якой была лёгказагаральная вадкасць. Ён выліў вадкасць і падпаліў. 

Аўтамабіль загарэўся. Агонь знішчыў і пашкодзіў значныя часткі салона і кузава аўтамабіля, а таксама маёмасць у ім. Сам затрыманы атрымаў апёкі.

Цяпер мазырчук знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі