Георгій Кандрацьеў зацверджаны галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі

28/07/2021 - 13:48

Георгій Кандрацьеў зацверджаны галоўным трэнерам нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне прыняў выканкам федэрацыі, паведамляе abff.by. З пачатку красавіка, пасля адстаўкі Міхаіла Мархеля, футбольны спецыяліст працаваў з дружынай як "выканаўца абавязкаў".

Кандрацьеву 61 год. Ён ужо ўзначальваў зборную ў 2012-2014 гадах. Георгій Кандрацьеў — вядомы беларускі футбаліст савецкіх часоў. Ён быў у залатым складзе мінскага "Дынама", які ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам СССР. Паспяхова гуляў за зборную Савецкага Саюза. Трэнерскую кар'еру пачаў у канцы 1990-х гадоў. Пад кіраўніцтвам Кандрацьева маладзёжная зборная Беларусі прабілася на Алімпіяду 2012-га. Ён трэніраваў мінскае "Дынама", віцебскі "Лакаматыў", "Смаргонь", "Мінск" і "Белшыну".

У верасні зборную Беларусі чакаюць матчы адбору чэмпіянату свету са зборнымі Чэхіі, Уэльса і Бельгіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі