Енс Столтэнберг / Reuters
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг папярэдзіў, што Расію чакаюць "сур'ёзныя наступствы" ў выпадку выкарыстання ядзернай зброі. "Ядзерная рыторыка Пуціна небяспечная... Мы сочым за тым, што робіць Расія, — казаў генсек NATO. — Расія павінна разумець, што ядзерную вайну немагчыма выйграць і яе не варта пачынаць".
Ён заявіў, што спробы РФ анэксаваць украінскія тэрыторыі альянс не прызнае.
Што да падачы Украінай заяўкі на паскоранае ўступленне ў NATO, Столтэнберг сказаў, што кожная дэмакратычная краіна мае права падаваць заяўку на ўступленне, але рашэнне будзе прымацца кансенсусам усіх краін-членаў альянса.
Украіна і далей будзе мець падтрымку NATO, падкрэсліў Енс Столтэнберг.
NATO не будзе ўдзельнічаць у вайне ва Украіне, паколькі "вайна скончыцца раней, чым Украіна пройдзе ўсе неабходныя працэдуры для ўступлення ў альянс", заявіў у пятніцу дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Паводле яго слоў, падача заяўкі на ўступленне ў NATO мае дзве мэты: вызначыць стратэгічны вектар і паскорыць пастаўкі заходняга ўзбраення ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут