Гендырэктар групы кампаній "Сервалюкс" Яўген Баскін выйшаў на волю

22/03/2016 - 13:48

Генеральны дырэктар групы кампаній "Сервалюкс" Яўген Баскін выйшаў на волю 22 сакавіка, паведамляе БелаПАН. У размове з карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва ён адмовіўся паведаміць падрабязнасці свайго вызвалення са следчага ізалятара КДБ.

Пра затрыманне Баскіна стала вядома зранку 15 сакавіка. Па словах старшыні КДБ, разам з бізнэсоўцам за кратамі апынуўся фінансавы дырэктар і іншыя супрацоўнікі кампаніі. Агулам сёння затрымалі 15 службовых асобаў групы кампаній "Сервалюкс" і "Экамол Агра". Іх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Крыніца: Разам з Баскіным затрымалі яго падначаленых, усіх адвезлі ў Мінск

Валерый Вакульчык пацвердзіў затрыманне Яўгена Баскіна

Арышт Баскіна адбыўся неўзабаве пасля арышту другога вядомага бізнэсоўца — кіраўніка групы кампаніяў "Трайпл" Юрыя Чыжа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі