Лукашэнка адным указам зняў Давыдзьку з БТ і прызначыў у Савет Рэспублікі

08/02/2018 - 15:11

Генадзь Давыдзька прызначаны чальцом Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання. Адпаведны ўказ №54 ад 6 лютага за подпісам Аляксандра Лукашэнкі афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дарэчы, гэтым жа ўказам Давыдзька звольнены з пасады кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі. 

Як вядома, некалькі тыдняў таму Генадзь Давыдзька стаў старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Дарэчы, пра сваё прызначэнне ў Савет Рэспублікі яшчэ 6 лютага Давыдзька не ведаў. У інтэрв'ю Еўрарадыё адразу пасля сваёй адстаўкі з пасады старшыні БТ ён казаў, што не думае аб працы ні ў Палаце прадстаўнікоў, ні ў Савеце Рэспублікі: "Пакуль такіх думак няма ― мне хапае дзейнасці. Калі нехта ідзе ў Палату прадстаўнікоў, у Сенат, то для вырашэння нейкіх праблем грамадскасці. Мне падаецца, што на пасадзе старшыні “Белай Русі” я буду досыць уплывовым чалавекам".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі