Газон стадыёна "Дынама" будзе каштаваць каля 285 тысяч еўра. Калі атрымаецца

03/10/2017 - 14:47

Вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскзеленбуд" абвясціла тэндар на выраб і ўкладку рулоннага газона на стадыёне "Дынама" ў Мінску. 

Перамовы наконт газона мусілі адбыцца 27 верасня, аднак гэты тэндар так і не адбыўся. Як паведамляецца на сайце дзяржаўных закупак, на закупку і ўкладку газона "Мінскзеленбуд" гатовы выдаткаваць 653 323 руб 86 кап. (Паводле цяперашняга курсу Нацбанка, гэта крыху менш за 285 тысячы еўра.)

Згодна з дакументамі, заяўкі на тэндар падавалі дзве расійскія фірмы, а таксама па адной кампаніі з Нідэрландаў і Аўстрыі. Галандская кампанія ацаніла свае паслугі ў 372 тысяч еўра, аўстрыйская — у 432 тысячы. Адна з расійскіх кампаніяў запрасіла за свае паслугі 13 858 тыс. расійскіх рублёў (каля 204 тысяч еўра), другая — 13 253 тыс. расійскіх рублёў (195 тысяч еўра).

Усе гэтыя заяўкі былі адхіленыя як не адпаведныя конкурсным умовам. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі