Gazeta Wyborcza: 32 польскія дыпламаты пакінуць Беларусь

08/10/2020 - 06:39

32 польскія дыпламаты пакінуць Беларусь ужо да 9 кастрычніка. МЗС Польшчы прыняў рашэнне выканаць патрабаванне афіцыйнага Мінска і скараціць штат амбасады, піша Gazeta Wyborcza. Выданне спасылаецца на дыпламатычныя крыніцы. Яны ж паведамляюць, што Варшава не мае намеру люстэркава адказаць і запатрабаваць скарачэння колькасці беларускіх дыпламатаў у Польшчы (па іншай версіі, адказ можа быць).

У пачатку кастрычніка МЗС Беларусі запатрабаваў ад Польшчы і Літвы скараціць колькасць работнікаў у дыпламатычных прадстаўніцтвах у нашай краіне (у літоўскім замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскім — замест 50-ці — 18 чалавек), а таксама адклікаць амбасадараў для кансультацый.  Беларускія паслы ў Польшчы і Літве ўжо вярнуліся на радзіму. Тое самае зрабілі польскі і літоўскі паслы ў нашай краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі