Газета "Новы час" вымушана адмаўляецца ад папяровага варыянту

10/08/2021 - 12:57

Прыватная друкарня "Ролл Прынт" адмовілася пасля 12 жніўня друкаваць газету "Новы час". Яна спасылаецца на "змяненне вытворчага цыклу" і ўзніклыя з-за гэтага "вытворчыя складанасці". Ліст рэдакцыя атрымала яшчэ 27 ліпеня і з таго часу спадзявалася "вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты". "Аднак беспаспяхова, — піша рэдакцыя "Новага часу". — На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць".

Аднак недзяржаўнае выданне не спыняе сваё існаванне. "Мы застаёмся ў інтэрнэце", — піша далей рэдакцыя. Яна спадзяецца на падтрымку сваіх чытачоў.

Раней у інтэрнэт вымушана перайшлі шэраг іншых недзяржаўных выданняў, уключна з "Народнай воляй". У ліпені прыпыніла выхад друкаванага варыянту маладзечанская "Рэгіянальная газета".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі