“Гарызонту” дазволілі прадаць будынак у Мінску на Куйбышава

27/10/2019 - 10:39

Урад дазволіў пяці прадпрыемствам выставіць на аўкцыён частку сваёй нерухомасці. Адпаведная пастанова №717 ад 24 кастрычніка 2019 года “Аб адчужэнні маёмасці” апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Напрыклад, холдынгу “Гарызонт” дазволілі прадаць з аукцыёну капітальнае збудаванне па вуліцы Куйбышава ў Мінску. Таксама ўхвалены продаж будынка ААТ “Хімрамонт” на вуліцы Асаналіева ў сталіцы, збудавання Гомельскага радыёзавода па вуліцы Аб’езнай, 9/20 у Гомелі.

Сваю маёмасць выставяць на таргі МАЗ і гомельскае аб’яднанне “Крышталь”.

Канцэрну “Белнафтахім”, Міністэрству прамысловасці, Міністэрству фінансаў даручылі зрабіць захады па рэалізацыі пастановы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі