Гарадзенец атрымаў два гады калоніі за тое, што вывесіў сцяг на Кургане славы

16/10/2021 - 09:26

Гарадзенец Ігар Бузук асуджаны на два гады калоніі за вывешаны на Кургане славы ў Гродне бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе "Наша Ніва". Суд палічыў гэта здзекам з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 кастрычніка. 

41-гадовы бізнэсовец Ігар Бузук у ноч на 11 ліпеня 2021 года прыехаў на ровары да мемарыяльнага комплексу "Курган славы". Ён замацаваў БЧБ-палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.

Бузука затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.

Гарадзенец Ігар Бузук на допыце / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі