"Ганьба": Лукашэнка выказаўся пра прэзідэнцкія выбары ў ЗША

07/11/2020 - 11:33
Аляксандр Лукашэнка / тг-канал "Пул Первого"

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў працэс правядзення выбараў у ЗША, вынікі якіх яшчэ не падведзены. Гэта ён зрабіў 7 лістапада падчас наведвання БелАЭС у Астраўцы, паведамляе БЕЛТА.

"Вы паглядзіце, што робіцца з гэтымі выбарамі. Гэта ж ганьба, здзек над гэтай дэмакратыяй", — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў сумнеў, што шэраг заходніх краін у гэтай сітуацыі запатрабуюць ад ЗША правядзення новых выбараў, як яны гэта зрабілі ў адносінах да Беларусі.

Новых выбараў у Беларусі патрабуе экс-кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, якая не прызнала сваёй паразы Аляксандру Лукашэнку, і яе прыхільнікі. На фоне гэтых патрабаванняў ужо амаль тры месяцы ў краіне праходзяць масавыя акцыі пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі